У пад'ездзе жылога дома ў Мінску лавілі змяю (фота)

У пад'ездзе жылога дома ў Мінску на вуліцы Раманаўская Слабада лавілі змяю. Здарэнне адбылося ўвечары 21 траўня. На месца выклікалі ратавальнікаў.

У выніку ў пад'ездзе знайшлі вужа. Як ён там апынуўся, высветліць не ўдалося, адзначае агенцтва "Мінск-навіны".

Фота: Мінск-навіны і МНС