У Падмаскоўі затрыманы беларус, які разам з падзельнікамі выкраў бізнэсоўца
Шэсць чалавек затрыманыя па падазрэнні ў выкраданні прадпрымальніка ў Падмаскоўі. Яны хацелі атрымаць за яго выкуп у 3 мільёны еўра, паведамляе РІА Новости. Прадпрымальніка выкралі ў нядзелю. 3 мільёны еўра выкрадальнікі патрабавалі ад сваякоў. Міліцыянтам удалося вызваліць бізнэсмэна і затрымаць шасцярых падазроных. Сярод іх акрамя расіян быў адзін грамадзянін Беларусі і адзін — Грузіі. У затрыманых канфіскавалі рэвальвер і траўматычны пісталет.
Зламыснікам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Зламыснікам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.