У Пакістане затрымалі 15-гадовага падазронага ў забойстве Бхутта
Праваахоўныя органы Пакістана заявілі сёння аб арышце падлетка, які падазраецца ў дачыненні да забойства лідэра апазіцыі Беназір Бхутта.
На іх думку, затрыманы ўваходзіў у групу з пяці чалавек, якая спланавала і ажыццявіла забойства былога прэм'ера Пакістана. 15-гадовы юнак быў затрыманы ў пятніцу, 18 студзеня. Ён сам прызнаўся ў сваім дачыненні да тэракту і назваў імёны тэрарыстаў-смяротнікаў. Абодва яны былі звязаныя з пакістанскім аддзяленнем Аль-Каеды.
Тым часам, самі ісламісты сваё дачыненне да забойства адмаўляюць, заяўляючы, што забойства Бхутта было здзейснена па загадзе ўладаў Пакістана, якія вырашылі пазбавіцца ад уплывовага апазіцыйнага палітыка, паведамляе АР.
Нагадаем, Беназір Бхутта была забітая 27 снежня 2007 года. Пасля мітынгу, на якім яна выступала, да яе машыны падышоў баявік, які некалькі раз стрэліў у палітыка, а потым другі тэрарыст прывёў у дзеянне выбухное прыстасаванне. У выніку тэракту загінулі каля 20 чалавек. Бхутта даставілі ў лякарню, дзе яна і сканала.