У пасёлку Руба каля Віцебску ў вуліцы адабралі імя героя-"афганца"
Пятнаццаць гадоў таму ў пасёлку Руба каля Віцебску вырашылі даць адной з вуліц імя Віктара Дольнікава, які загінуў у Афганістане. Падстава была такая: на гэтай вуліцы жылі бацькі Дольнікава, на
рубаўскіх могілках хлопца і пахавалі.
А днямі старшыня пасялковага выканкама прыйшоў у віцебскае аб'яднанне "Братэрства", каб атрымаць згоду ветэранаў-"афганцаў" на… адабранне ў вуліцы новай назвы і вяртанне старой - 4-я Лясная. Маўляў, незаконна калісьці яна была пераназвана, бо згоды жыхароў не спыталі і яны былі супраць.
Нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская даведалася пра сапраўдныя настроі мясцовых жыхароў:
"На самой справе большасці жыхароў невялічкага завулачка абыякава, як называецца вуліца. Пенсіянераў непакоіць неабходнасць плаціць грошы за пераафармленне дакументаў на зямлю, прапіскі ў пашпарце. Пераназваўшы вуліцу, пасялковыя ўлады не паклапаціліся пра тое, каб дапамагчы жыхарам з дакументамі. Таму зараз тры сям'і тут жывуць на Дольнікава, астатнія - на 4-й Лясной. А некаторыя - на абедзьвюх вуліцах адразу".
Старшыня пасялковага выканкаму Міхал Шаблакоў лічыць вяртанне старой назвы адзіным шляхам вырашэння ўсіх праблем. А каб патрыятычнае выхаванне не пацярпела, абяцае павесіць мемарыяльныя шыльды на школу, дзе вучыўся Віктар Дольнікаў і на дом, дзе ён жыў. "Братэрства" тым часам звярнулася да абласных уладаў, каб абараніць вуліцу Дольнікава.