У Паўднёвай Асеціі ідзе вайна, грузінскія танкі ўжо ў Цхінвалі

Усю ноч ішлі баі ў Паўднёвай Асеціі паміж падраздзяленнямі непрызнанай рэспублікі і грузінскім войскам. У сталіцу Паўднёвай Асеціі Цхінвалі ўжо ўвайшлі грузінскія танкі. Некаторыя грузінскія СМІ паведамляюць, што паўднёваасяцінскія аддзелы ўжо выбітыя з горада. Ёсць інфармацыя пра 15 загінулых у Цхінвалі мірных жыхароў.

Тым часам у Нью-Ёрку распачалося экстрэннае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ў раёне грузіна-асяцінскага канфлікту, паведамляе "Газета.Ru".