У Пецярбург пачне курсіраваць цягнік з Гродна, купэйнае месца – 100 долараў

У наступным годзе тройчы на тыдзень пачне курсіраваць хуткі цягнік з Гродна у Пецярбург. Плануецца, што новы маршрут пачне дзейнічаць з траўня.  Паведамляецца, што рашэнне пра ўвядзенне новага цягніка было прынятае ў сувязі з узрастаючай колькасцю жадаючых наведаць паўночную сталіцу Расіі па чыгунцы. Купэйнае месца будзе каштаваць у межах 100 долараў, інфармуе БЕЛТА.