У Пецярбургу зарэзалі беларуса, які прыехаў паглядзець белыя ночы

У Пецярбургу шукаюць траіх невядомых, якія мінулай ноччу забілі 22-гадовага беларуса. Хлопец прыехаў у расійскі горад паглядзець белыя ночы.
У выніку сваркі з невядомымі ён атрымаў нажавое раненне. «Хуткая» прыехала запозна і жыццё яму выратаваць няўдалося.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў, беларус «быў у стане алкагольнага ап’янення і мог не ўсведамляць небяспекі». Дарэчы, у тую ж ноч забойцы беларуса паранілі яшчэ двух чалавек.

http://www.fontanka.ru