У Пекіне затрымалі групу замежнікаў з лозунгамі за незалежнасць Тыбету

Групу замежнікаў затрымалі сёння раніцай у Пекіне. Яны разгарнулі транспаранты з заклікам прызнаць незалежнасць Тыбету.
Пра нацыянальнасць дэманстрантаў пакуль не паведамляецца, паведамляе Reuters.

Тым часам у інтэрнэце пачалася акцыя "Запалі свечку за Тыбет". Яе ініцыятары заклікаюць выказаць салідарнасць з Тыбетам, запаліўшы свечку 7 жніўня ў 21 гадзіну (па мясцовым часе). Такая акцыя прымеркаваная да пачатку 29-х летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у Пекіне, інфармуе "Наша ніва".