У першым туры выбараў прэзідэнта ў Сербіі перамог радыкал Томіслаў Нікаліч

У Сербіі 3 лютага будзе праведзены другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У мінулую нядзелю ніводзін кандыдат не здолеў набраць неабходныя 50 адсоткаў галасоў.
На аснове апрацоўкі 90% бюлетэняў перамогу ў першым туры атрымаў кандыдат ад Сербскай радыкальнай партыі Томіслаў Нікаліч. Ён набраў 39,57% галасоў.

На другім месцы цяперашні прэзідэнт Барыс Тадзіч. За яго прагаласавалі 35,45% выбаршчыкаў.

Астатнія кандыдаты набралі ад 5 да 8 адсоткаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Выбаркама Дэян Джурджавіч.

Цяпер Тадзіч і Нікаліч сустрэнуцца ў другім туры. Дарэчы, у 2004 годзе яны ўжо ўдзельнічалі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Тады з невялікай перавагай перамог Тадзіч.