У першыя класы мінскіх школ плануецца прыняць больш за 22 тысячы дзяцей
У першыя класы мінскіх школ у новым навучальным годзе плануецца прыняць больш за 22 тысячы дзяцей. У папярэднім дзяцей было 21917, дзейнічалі 832 першыя класы (у 2017/2018 навучальным годзе іх будзе больш за 840), інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Адзначаецца, што навучанне на ўзроўні базавай школы сёлета заканчваюць больш за 15 тысяч вучняў, на ўзроўні сярэдняй школы — больш за 9 тысяч. Колькасць выпускнікоў базавай школы ў параўнанні з мінулым годам зменшылася на паўтысячы, сярэдняй — вырасла больш чым на 200 чалавек. Больш падрабязна гл. тут.