У Пінску адмянілі гастролі кітайскага цырку — былі прададзены тры квіткі
У Пінску адмянілі гастролі кітайскага цырку “Мінь Янь”, якія павінны былі доўжыцца два дні. Выступаць кітайскія цыркачы планавалі ў гарадскім доме культуры. Аднак на шоў было прадана толькі 3 квіткі. Па словах супрацоўнікаў дома культуры, квіткі па 25-30 тысяч рублёў занадта дарагія для пінчукоў, а прадпрыемствы, якія звычайна “робяць касу” у падобных выпадках, зараз занятыя падрыхтоўкай да навагодніх святкаванняў.