У Пінску будаўнікі пры рамонце старога будынка знішчылі дэкаратыўных львоў
Адзін з найпрыгажэйшых будынкаў Пінска пацярпеў падчас капітальнага рамонту. Неакласічны дом у форме трохкутніка, быў пабудаваны напрыканцы ХІХ стагоддзя.
Яго адметнасцю былі дэкаратыўныя галовы львоў, якія ўпрыгожвалі аконныя праёмы. Менавіта гэтых львоў з часткі вакон і знішчыла фірма-падрадчык.
Як высветлілася, рамонт праводзіўся без узгадненняў з уладамі. Пінскі выканкам хутка адрэагаваў на беззаконне і спыніў рамонтныя працы. Цяпер гаспадары будынка аднаўляюць пашкоджаных львоў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск