У Пінску дэфіцыт гарадскога бюджэту складзе каля 600 тысяч долараў

Пінскі гарвыканкам апублікаваў бюджэт горада на 2010 год. Яго даходная частка складзе больш за 62 мільёны долараў ЗША. Выдаткі перавысяць даходы прыкладна на 600 тысяч долараў. Асобным артыкулам адзначаюцца мінімальныя выдаткі на ахову здароўя. Іх памер прыкладна 87 долараў на аднаго пінчука.

На сродкі масавай інфармацыі запланавана патраціць 115 тысяч долараў. На фізкультуру і спорт - больш за 1,2 мільёна, на адукацыю - 18,3 млн.

Дарэчы, пінскі гарадскі бюджэт афіцыйна ўступае ў моц у траўні 2010 года. А да гэтага горад жыў па фактычна не зацверджаным бюджэце.