У Пінску кветкі паліваюць з брандспойтаў пажарных машын (фота)
З брандспойтаў пажарных машын паліваюць кветкі ў Пінску ў летнюю спёку. Не адстаюць і пінскія камунальнікі. У іх таксама ёсць спецыяльная палівальная машына, а працэсам кіруе прыгожая жанчына. Яна спрытна палівае кветкі на адлегласці ў некалькі дзесяткаў метраў.
Фота — Еўрарадыё