У Пінску ліквідуюць наступствы “ямачнага рамонту” на старой брукаванцы
Наступствы “ямачнага рамонту” на брукаванцы 1930-х гадоў ліквідуюць у Пінску супрацоўнікі дарожнай гаспадаркі. Нагадаем, падчас рамонту замест бруку рабочыя выкарыстоўвалі асфальт. Мясцовыя ўлады аператыўна адрэагавалі на паведамленне Еўрарадыё — ужо праз некалькі дзён працы аднавіліся.
Плямы асфальту спрабуюць акуратна зняць і паставіць на месца выбоін іншую плітку. Як высветлілася, ёсць і некаторы запас “пінскай косткі”. Кіраўнікі ДЭГ кажуць, што яны працуюць па спецыяльных тэхналагічных картах. А на рамонт такой дарогі адпаведных дакументаў няма. Таму, калі запасы гістарычынай брукаванкі скончацца, ізноў узнікнуць праблемы. Бо для сучасных дарожнікаў такая тэхналогія "надта складаная".
Нагадаем, што “Пінская костка” — гэта бетонная шасцівугольная брукаванка з украпленнямі базальту і граніту. Яе вынайшаў пінскі прадпрымальнік Трылінскі.
Глядзі таксама: У Пінску старую брукаванку залілі асфальтам