У Пінску міліцыянты закупляюць металашукальнікі і відэакамеры
68 відэакамер 20 металашукальнікаў набылі для пінскай міліцыі. Апошні вялікі канцэрт у Пінску, на які прыйшло 6 тысяч гледачоў, прайшоў з надзвычайнымі мерамі бяспекі. Плошча, на якой адбывалася акцыя, была агароджаная па перыметры.
Гледачоў прапускалі праз металашукальнік, ім не дазвалялі праносіць напоі ў любой тары, а таксама вялікія пакеты і сумкі. Акрамя таго, быў забаронены продаж спіртных напояў. Міліцыянты кажуць, што падчас мерапрыемства, не было зафіксавана ніводнага правапарушэння.
Праўда, усё абсталяванне для арганізацыі мераў бяспекі далі арганізатары канцэрту. Таму мясцовыя ўлады вырашылі набыць усё неабходнае для пінскай міліцыі.