У Пінску на міні-ЦЭЦ "Заходняя" выбухнуў ацяпляльны кацёл, ніхто не пацярпеў

У пятніцу, 18 студзеня, у Пінску на міні-ЦЭЦ "Заходняя" выбухнуў ацяпляльны кацёл. У выніку выбуху сталёвы вадагрэйны кацёл разарваўся па зварным шве, у кацельні абрынулася сцяна з лёгкабетонных панэляў на плошчы 800 квадратных метраў.
Ніхто з людзей не пацярпеў.

Неўзабаве пасля выбуху кацельня, што забяспечвае цяплом два мікрараёны, была пераведзена на рэзервовы кацёл. У гэтых мікрараёнах размешчаны чатыры прамысловыя прадпрыемствы і 128 шматкватэрных жылых дамоў.

На месцы здарэння працуе гарадская камісія па надзвычайных сітуацыях. Сёння ранкам будаўнікі пачалі разбіраць разбураную сцяну. На працягу трох дзён спецыялісты правядуць абследаванне ўцалелых канструкцый для прыняцця далейшага рашэння. Прычына выбуху высвятляецца.

БелаПАН