У Пінску навучэнцы каледжу пілі гарэлку — адзін памёр, другі — у рэанімацыі
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 15 лістапада.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", трое навучэнцаў аграрнага тэхналагічнага каледжу вечарам у пятніцу адзначалі дзень нараджэння аднаго з іх. Маладыя людзі мелі тры бутэлькі гарэлкі. У выніку, 15-гадовы хлопец загінуў, паводле папярэдняй інфармацыі, з-за асфіксіі (захлынуўся ванітовай масай). Яшчэ адзін ўдзельнік вечарыны патрапіў у рэанімацыю. Толькі трэці не пацярпеў, магчыма, ён не ўжываў шмат алкаголю.
У каледжы працуюць следчыя, а таксама прыехалі сваякі загінулага хлопца. Праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні гандлёвай кропкі, дзе яны маглі набыць алкаголь.
Фота — bymedia.net