У Пінску праходзіць чэмпіянат Беларусі па лоўлі рыбы (фота)

Чарговы этап чэмпіянату Беларусі па лоўлі рыбы на паплаўковую вуду праходзіць у Пінску. Каля трох дзесяткаў рыбакоў з’ехаліся са ўсёй краіны і ловяць рыбу проста на гарадской наберажнай. За тры гадзіны яны павінны выцягнуць з Піны як мага большы ўлоў.

У першы дзень чэмпіянату самы ўдалы рыбак злавіў 3 кілаграма 230 грамаў рыбы. Найбольшая злоўленая рыбіна заважыла на 330 грамаў. А вось самы малы ўлоў склаў усяго 120 грамаў.