У Пінску праходзіць чэмпіянат Беларусі па вужэнні рыбы (фота)
І этап спаборніцтваў па спартовай лоўлі рыбы на летнюю паплаўковую вуду адбываецца проста на гарадской наберажнай ракі Піна.
Цягам двух дзён 33 прафесіяналы з дапамогай розных прыладаў і падкормак будуць намагаюцца злавіць як мага больш рыбы. Паколькі для перамогі ўлічваецца агульная вага ўлову, рыбакі-спартоўцы радыя нават самай дробнай уклейцы. Напрыканцы дня, пасля ўзважвання, уся здабыча выпускаецца назад у раку. У суботу найбольшы ўлоў заважыў на 4 кілаграма 250 грамаў.
Цікава, што найбольшы поспех у гледачоў атрымала каманда рыбакоў з Мінска. Хлопцаў за парушэнне рэгламенту знялі са спаборніцтваў і яны “на раслабоне” пад піўко вельмі хутка налавілі больш за дзесяць кілаграмаў рыбы і раздалі яе пінчукам.


