У Пінску праходзіць міжнародны пленэр скульптараў (фота)

Удзел у мерапрыемстве прымаюць дзевяць чалавек з розных краін. Цікава то, што сімпозіум скульптараў праходзіць пад адкрытым небам ў гарадскім парку і пінчукі могуць назіраць за працай скульптараў.

Фундатарам падзеі выступілі мясцовыя ўлады, якія закупілі неабходныя матар’ялы. Гатовыя скульптуры паставяць у гістарычнай частцы горада.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск.