У Пінску прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па веславанні на марскіх ялах (фота)

У рэгаце прынялі ўдзел весляры з Украіны, Расіі, Эстоніі, Беларусі. У фінальным заездзе беларусы атрымалі перамогу, і кубак застаўся ў Пінску. Спаборніцтвы па веславанні на ялах маюць сваю даўнюю гісторыю і традыцыі. У Пінску яны праводзяцца ўжо 35 гадоў запар. Па старой завядзёнцы, стырнавога каманды-пераможцы пасля фінішу кідаюць за борт.