У Пінску прайшоў фестываль творчасці “Бэзавая ластаўка” (фота)
Фестываль творчасці маладых інвалідаў “Бэзавая ластаўка” прайшоў у пінскім гарадскім парку. Падчас мерапрыемства быў зладжаны кірмаш, на якім прадаваліся працы інвалідаў.
Потым прайшлі конкурсы “мастакоў асфальта” і “сацыяльных відэакліпаў”. Завяршаў праграму фэсту канцэрт, на якім, сярод іншых выканаўцаў, выступалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнуў выступ тэатру маладых інвалідаў “Пераадоленне”.
Адзначым, што арганізатар фэсту — спартовы клуб інвалідаў “Ветразь” — другі год ладзіць “Бэзавую ластаўку” ў Пінску. Налета фестываль плануюць зрабіць рэгіянальным. У ім прымуць удзел арганізацыі са Століна, Янава, Лунінца.