У Пінску распаўсюджваюць спісы з адрасамі тых, хто не плаціць за "камуналку"
Камунальныя службы ў Пінску асвойваюць радыкальныя сродкі змагання з неплацельшчыкамі. Каля пад'ездаў шматкватэрных дамоў з'явіліся "спісы кватэраздымшчыкаў, якія маюць пратэрміноўку запазычанасці па камунальных выплатах больш за тры месяцы". У спісах пазначаецца адрас, прозвішча, сума запазычанасці і пені.