У Пінску ўпершыню будуць судзіць за звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце

Супрацоўнікі ГАЎС горада Пінска праводзяць следчыя дзеянні ў дачыненні да пінчука, які размясціў пікантнае відэа сваёй былой сяброўкі ў інтэрнэце. Кабеце не спадабаўся фільм, і яна звярнулася з заявай у міліцыю. Міліцыянты пачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў. За гэта жартаўніку можа “свяціць” тэрмін ад 2 да 4 год зняволення.