У Пінску ўпершыню вызвалілі вязня следчага ізалятара пад заклад

3 млн 500 тысяч рублёў унеслі бацькі ў якасці закладу за свайго сына, каб вызваліць яго са следчага ізалятара пінскага ГАУС, паведамляе  газета “Пінскі веснік”. Раней судзімага 18-гадовага пінчука міліцыянты затрымалі ў стане наркатычнага ап'янення. Пры ім знайшлі марыхуану і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных рэчываў. Аднак за свайго няўдалага сына парупіліся бацькі — унеслі заклад. Цяпер ён жыве дома і па першым патрабаванні следчых прыходзіць на допыты.

Падазроны кажа, што “траўка” пры ім была не на продаж, а для асабістага выкарыстання. Калі будзе даказана іншае, то яму пагражае вырак да 5 гадоў пазбаўлення волі.