У Пінску ўручылі літаратурныя прэміі імя Ўладзіміра Калесніка

У пятніцу ў Пінску адбылося ўручэнне штогадовай абласной літаратурнай прэміі імя Ўладзіміра Калесніка.
У намінацыі "Проза" лаўрэатамі сталі Васіль Ласковіч і Валянціна Ласковіч — аўтары кнігі "Водгук далёкай навальніцы", а таксама Зінаіда Дудзюк за кнігу "Кола Сварога". У намінацыі "Паэзія" — зборнік "Трохперсце", куды ўвайшлі творы Міхася Рудкоўскага, Міколы Пракаповіча і Алеся Каско. У намінацыі "Літаратура для дзяцей" — Расціслаў Бензярук за кнігу "Зайцаў кажушок".

Цырымонія праходзіла ў Палескім драматычным тэатры і ладзілася ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, якія гэтымі днямі праходзяць у Пінску і на радзіме паэткі ў Пінскім раёне.

Тут таксама адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу творчых і літаратурна-даследчых работ "Мой вечны шлях, мая Айчына", прысвечанага 60-годдзю з дня нараджэння Янішчыц.

БелаПАН