У Пінску замініравалі будынак філіялу Нацбанка і гімназію (фота)

Непрыемны сюрпрыз падрыхтавалі да Дня міліцыі невядомыя ў Пінску. Сёння ранкам на тэлефон міліцыі паступілі ананімныя паведамленні, аб тым што філіял Нацыянальнага банку ў Пінску і гімназія №3 замініраваны.
Міліцыянты супольна са службамі МНС аператыўна выехалі на месцы і арганізавалі эвакуацыю людзей з будынкаў. Цяпер спецслужбы ачапілі прылягаючыя вуліцы і чакаюць сапёраў з Баранавічаў.