У Пінску затрымалі злачынную групу, якая крала аўтамабілі на Палессі
Злачынную групу затрымалі ў Пінску ў выніку спецаперацыі, у якой удзельнічалі не толькі мясцовыя міліцыянты, але і іх калегі з Драгічынскага, Іванаўскага і Івацэвіцкага раёнаў. Паведамляецца, што злачынцы займаліся крадзяжом аўтамабіляў і аўтамагнітол. Агулам затрыманыя 7 чалавек ва ўзросце ад 19 да 24 гадоў, якія раней ужо адбывалі пакаранне за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.
Практычна адначасова з затрыманнем у Пінску прайшлі 17 ператрусаў па месцы жыхарства ўдзельнікаў злачыннай групы. У выніку ўдалося знайсці частку скрадзенага, паведамляе БелаПАН.
Практычна адначасова з затрыманнем у Пінску прайшлі 17 ператрусаў па месцы жыхарства ўдзельнікаў злачыннай групы. У выніку ўдалося знайсці частку скрадзенага, паведамляе БелаПАН.