У Пінску зладзілі выставу рарытэтных прыбораў сувязі (фота)
Выставу рарытэтных прыбораў сувязі зладзіла ў Пінску мясцовае аддзяленне "Белтэлекаму". Яна прысвечана дню работнікаў сувязі і адкрыццю сервіснага цэнтру гэтай арганізацыі ў горадзе. Наведвальнікі выставы змаглі ўбачыць прыборы сувязі мінулага стагоддзя. Потым, для кантрасту, усіх ахвотных запрасілі паглядзець сучаснае абсталяванне ў сервісным цэнтры.