У Пінску злаўмыснік за 350 мільёнаў рублёў прадаў неіснуючыя будматэрыялы

14 чалавек паддаліся на цікавую прапанову і аддалі ашуканцу каля 350 мільёнаў рублёў. Калі стала зразумела, што ані будматарыялаў, ані грошаў не будзе, пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. У выніку, бліжэйшыя пяць год злаўмыснік правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.