У Пінску зрываецца праграма па выпуску тэлескапічных пагрузчыкаў (фота)
Унікальны для Беларусі тэлескапічны пагрузчык распрацавалі на пінскім заводзе сродкаў малой механізацыі. Але выпуск машынаў – пад пытаннем. Пілотная мадэль пагрузчыка зараз праходзіць заводскія выпрабаванні. Да канца года было запланавана зрабіць доследную партыю ў 10 штук. Аднак фірма-партнёр адмовілася пастаўляць рухавікі машыны. Таму планы прадпрыемства аказаліся пад пагрозай зрыву. Цяпер кіраўніцтва прадпрыемства шукае новага пастаўшчыка і да канца года мяркуе зрабіць 5 новых пагрузчыкаў.
Пагрузчык, знешне падобны на спартовы багі, можа падняць груз вагою 500 кілаграмаў на вышыню 10 метраў, а 3 тоны – на вышыню 5 метраў.
Пагрузчык, знешне падобны на спартовы багі, можа падняць груз вагою 500 кілаграмаў на вышыню 10 метраў, а 3 тоны – на вышыню 5 метраў.