У Пінску з'явіліся перапісчыцы асабістых ашчаджэнняў пенсіянераў

Новы від махлярства зафіксавалі пінскія міліцыянты. Як паведамляе аддзел інфармацыі Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў, да пінчанкі, 1924 года нараджэння, завіталі дзве маладыя кабеты, якія сказалі, што маюць заданне перапісаць асабістыя ашчаджэнні пенсіянеркі.
Пасля "перапісу" бабуля заўважыла, што зніклі два з паловай мільёны рублёў і звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі цяпер шукаюць махлярак.