У Полацку дырэктар фірмы скраў дзве фуры і збег

Крымінальная справа распачата Полацкай пракуратурай у адносінах дырэктара фірмы, якога падазраюць у тым, што ён збег у Расію з двума арандаванымі фурамі. Пацярпелая арганізацыя панесла страты амаль на 200 мільёнаў рублёў. 
Дырэктара-злодзея зараз шукаюць. Дарэчы, акрамя дзелавога партнёра, ён падмануў яшчэ некалькіх жыхароў горада, паабяцаўшы прыгнаць ім з-за мяжы аўтамабілі.