У Польшчы 300 футбольных фанатаў збілі 57 мексіканскіх курсантаў (відэа)

Улады Мексікі выказалі сваю незадаволенасць польскаму ўраду ў сувязі з нападам на курсантаў, якія адпачывалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.



У Мехіка сцвярджаюць, што 17 мексіканцаў атрымалі раненні, дваіх шпіталізавалі, яшчэ шасцёра часова затрыманыя паліцыяй, перадае ВВС. Курсанты былі часткай экіпажа мексіканскага навучальнага судна.



Пакуль няма інфармацыі аб прычынах бойкі. Польскія СМІ са спасылкай на паліцыю пацвярджаюць, што бойку пачалі мясцовыя фанаты. Пасля апытання сведкаў і ўдзельнікаў паліцыя затрымала двух палякаў. Не выключана, што ім выставяць абвінавачанні.



Фота — PAP