У польскай Гайнаўцы з’явіліся вуліцы Янкі Купалы і Якуба Коласа
У польскім мястэчку Гайнаўка дзве вуліцы названыя імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адпаведнае рашэнне было прынята гарадскім саветам яшчэ летась.
Пра гэта паведамляе амбасада Беларусі ў Польшчы.
З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў і надання іх імёнаў двум вуліцам мястэчка на будынку Музея і асяродка беларускай культуры адбылося адкрыццё памятнай шыльды.
Яе выраб і устаноўка быў прафінансаваны Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы сумесна з беларускім прадпрыемствам “Белпі”, якое ўзначальвае вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дайнека.