У помніку архітэктуры XIX ст. дзверы з разьбой замянілі на філянговыя

У Чырвоным беразе Жлобінскага раёна ідзе рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя, сядзібы генерал-лейтэнанта Гатоўскага. Падчас яе частка стогадовых дзвярэй была заменена на звычайныя філянговыя, якія можна набыць на кожным будаўнічым рынку.

Некаторыя старыя дзверы яшчэ знаходзяцца на сваіх месцах, але большасць з іх ужо складзеная ў стос у адным з залаў.