У Поразаўскім раёне карова нарадзіла траіх цялятаў - Кольку, Больку і Лельку
Вельмі рэдкі выпадак нараджэння адной каровай адразу траіх цялятаў зафіксаваны ў саўгасе "Поразаўскі", што мяжуе з Белавежскай пушчай. Цяляты вагой 15,12 і 8 кілаграмаў з'явіліся ў пачатку года і атрымалі
імёны Колька, Болька і Лелька. Аднак пра гэты выпадак паведамілі толькі
6 сакавіка, таму што ў гаспадарцы да гэтага часу сумняваліся, што
цяляты выжывуць.
Каб паставіць іх на ногі, спецыялістам давялося карміць Кольку, Больку і Лельку дзіцячымі малочнымі сумясямі і сырымі яйкамі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Каб паставіць іх на ногі, спецыялістам давялося карміць Кольку, Больку і Лельку дзіцячымі малочнымі сумясямі і сырымі яйкамі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна