У прыбіральні светлагорскага дзіцячага прытулку пасялілася змяя

У дзіцячым сацыяльным прытулку, які знаходзіцца ў Светлагорску, была заўважана змяя. Ратавальнікі, якія прыбылі па экстраным выкліку, знайшлі ў прыбіральні вужаку, якога пазней выпусцілі ў лес, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, некалькі дзён назад у адзін з прыватных дамоў Гомеля таксама запоўз вуж. Як распавялі ў Інстытуце заалогіі Акадэміі навук, вужакі, гадзюкі і мядзянкі, якія зімуюць ва ўмовах Беларусі, не ўпадаюць у поўную спячку.

Падчас адліг яны нярэдка вылазяць з месцаў зімоўкі пагрэцца на сонца. У гэты час змеі не ядуць, а карыстаюцца летнім тлушчавым запасам. Па словах спецыялістаў, вужакі часцей за іншых змей запаўзаюць у жылыя дамы.