У Пскове працуе "народны мсцівец", якога называюць беларускім спецназаўцам
Больш за паўтары дзесяткі экспрапрыяцый за кароткі тэрмін правёў невядомы "народны мсцівец" ў элітных пскоўскіх пасёлках. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, існуе версія, што ў Пскове дзейнічае былы беларускі спецназавец. Пра яго ўжо гавораць як пра Робін Гуда, які робіць налёты на катэджы спекулянтаў і карупцыянераў, ды раздае нарабаванае бедным. Як паведамляе "АПН Северо-Запад", пошукі рабаўніка не далі выніку. Экспрапрыяцыі ён праводзіць з асаблівай дзёрзкасцю, не палохаецца ні відэакамераў назірання, ні вартавых сабак. З сейфаў знікаюць грошы і каштоўнасці, а вось дакументаў, іконаў і асабістай зброі ён не бярэ. На апошнюю справу "пскоўскі Робін Гуд" хадзіў ужо не адзін, а з паплечнікамі, як мяркуецца, таксама былымі спецназаўцамі.