У Пухавіцкім раёне 87-гадовы пенсіянер зваліўся ў калодзеж і загінуў
Трагічнае здарэнне адбылося ў Рудзенску ўвечары 5 жніўня.
Высветлілася, што на прыватным падворку мужчына спрабаваў выцягнуць з калодзежа вядро з вадой, але згубіў раўнавагу і зваліўся на 5-метровую глыбіню. Ён загінуў. Цела пенсіянера даставілі выратавальнікі, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by