У Пухавіцкім раёне сёння пройдзе чарговая акцыя супраць пабудовы хімзавода
Чарговая акцыя пратэсту супраць пабудовы хімзавода пройдзе сёння ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Плануецца, што яна пачнецца ў 17.30 і працягнецца паўгадзіны.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла мясцовая актывістка Анастасія Рысявец:
"Наколькі мы ведаем, Мінскі аблвыканкам прыняў другое рашэнне, што быць тут заводу без пераносу, месца тое самае. Такім чынам, парушаецца санітарная зона, будоўлю плануецца ў 50 метрах ад плота ТЭЦ. У аўторак рашэнне павінен прыняць Савет міністраў. Таму, на жаль, мы вымушаныя ісці на крайнія меры".
Нагадаем, жыхары Дружнага і іншых пасёлкаў ужо правялі некалькі несанкцыянаваных акцый пратэсту. Яны сабралі больш за 5 тысяч подпісаў, якія накіравалі ў мясцовыя органы ўлады, у аблвыканкам і ў Саўмін.
Анастасія Рысявец кажа, што на тых, хто ставіў свае подпісы, пачаўся ціск з боку ўладаў. Напрыклад, працаўнікам ТЭЦ-5 (а гэта каля тысячы чалавек) адкрыта пагражалі звальненнем у выпадку, калі яны не адклічуць свае подпісы. Чарговы суд чакае актывіста Сяргея Абразоўскага.
Аднак людзі настроеныя вельмі рашуча і не хочуць змірыцца, кажа Рысявец.