У пятніцу на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы
Дождж / pexels.com
У пятніцу, 17 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 8-13 градусаў цяпла, у асобных раёнах паветра прагрэецца да +15 градусаў.
У суботу, 18 красавіка, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс", удзень прагназуецца 11-18 градусаў цяпла.