У Ракаве міліцыянты затрымалі лідэра "Моладзі БНФ" Франака Вячорку
У Ракаве затрыманы лідэр моладзевай арганізацыі Партыі БНФ Франак Вячорка. Сёння раніцай у прыватны дом знаёмай палітыка, дзе ён адпачываў, уварваліся двое міліцыянтаў. Яны правялі ператрус і прад'явілі Вячорку ордэр на затрыманне.
Паводле слоў актывіста, яго збіраюцца адвезці ў ваенкамат у Мінск. Нагадаем, 16 ліпеня медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна сталіцы прызнала моладзевага актывіста непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя.
У той жа час абласная медкамісія паставіла пад сумнеў гэтае рашэнне і накіравала яго на абследаванне ў ваенны шпіталь. У выніку Вячорку далі адтэрміноўку ад службы да сакавіка 2009 года.
БелаПАН