У Расіі чацвёра дзяцей з псіханеўралагічнага інтэрнату памерлі ад дызентэрыі
У Іркуцкай вобласці Расіі чацвёра дзяцей з псіханеўралагічнага інтэрнату памёрлі ад кішэчнай інфекцыі. Гэта адбылося цягам дзесяці дзён. Прычынай смерці выхаванцаў называлі інфекцыйна-таксічны шок, а таксама прыроджаную паталогію галаўнога мозгу ці вострую пячоначную недастатковасць.
Псіханеўралагічны інтэрнат для дзяцей-сірот з цяжкімі захворваннямі нервовай сістэмы быў адчынены ў горадзе Чарамха ў пачатку гэтага года. У ліпені тут адбылася ўспышка дызентэрыі — узбуджальнік інфекцыі знайшлі ў 15 дзяцей, а таксама ў 11 дарослых — супрацоўнікаў установы. 26 дзяцей былі шпіталізаваныя ў мясцовую лякарню.
Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па факце нядбайнасці і прычынення смерці па неасцярожнасці з-за неналежнага выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Дырэктара інтэрнату адхілілі ад пасады, галоўнага лекара Чарамхоўскай лякарні звольнілі, павеламляюць расійскія СМІ.