У Расіі спыненая калона беларускіх аўтамабіляў з ломам чорных металаў
У Пскоўскай вобласці Расіі сёння была спыненая калона беларускіх аўтамабіляў. Супрацоўнікі Вялікалукскай мытні сцвярджаюць, што яны патрапілі на расійскую тэрыторыю нелегальна. У двух аўтамабілях з трох перавозіўся лом чорных металаў, а дакументаў
на груз у кіроўцаў не было. У выніку машыны зараз адпраўленыя на склад
часовага захавання расійскай мытні, а супраць беларусаў распачатыя
справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
http://informpskov.ru
http://informpskov.ru