У Расіі судзяць за комент у “Жывым журнале”, блогеру пагражае да 2 гадоў
У Расіі ў суд накіравана крымінальная справа блогера Савы Цярэнцьева. Яго абвінавачваюць ва "ўзбуджэнні нянавісці або варожасці" за каментар, пакінуты ў "Жывым журнале”.
Афіцыйнае абвінавачанне было прад'яўлена 22 лютага. Адвакатам блогера было адмоўлена ў спыненні крымінальнай справы. Справа Цярэнцьева з'яўляецца ў Расіі першым прэцэдэнтам крымінальнага пераследу за каментар у "Жывым журнале".
Згодна з матэрыяламі, абвінавачаны ў блогу журналіста Барыса Суранава няўхвальна адклікаўся аб супрацоўніках праваахоўных органаў. У прыватнасці, ён назваў іх дурнымі людзьмі і заклікаў спальваць іх на гарадской плошчы.
Цяпер блогеру пагражае штраф або пазбаўленне волі да двух гадоў.
“РИА Новости”