У Расіі ў продажы з'явілася сёмая і апошняя кніга пра Гары Потэра
Па ўсёй Расіі сёння ў продажы з'явілася сёмая і апошняя кніга пра чараўніка-сірату Гары Потэра. У Маскве галоўныя кнігарні апоўначы распачалі продаж рамана англійскай пісьменніцы Джоан Роўлінг "Гары Потэр і дары смерці". Нагадаем, раман выйшаў на англійскай мове яшчэ летам. Нягледзячы на ўсе
захады бяспекі, расійскім выдаўцам няўдалося захаваць ад выкрадання
тэкст перакладу - пірацкая версія ўжо даўно падарожнічае ў Інтэрнэце.
Адзначым, што наклад легальнага выдання сёмай кнігі пра Гары Потэра на рускай мове склаў 1 мільён 800 тысяч асобнікаў.
Эхо Москвы
Адзначым, што наклад легальнага выдання сёмай кнігі пра Гары Потэра на рускай мове склаў 1 мільён 800 тысяч асобнікаў.
Эхо Москвы