У Расіі выкрылі фальшывага ветэрана, які насіў скрадзены ў Мінску ордэн
У Калініградзе выкрылі фальшывага ветэрана афганскай вайны, у якога быў скрадзены ў Мінску ордэн Чырвонай зоркі. Як паведамляе сайт kaliningrad.ru, Андрэй Смірноў быў дэпутатам акруговага савета Калініграда, сябрам фракцыі "Адзіная Расія".
Высветлілася, што ордэн быў скрадзены ў 1994 годзе ў былога "афганца" Аляксандра Карлава, калі ён пераязджаў з Мінска ў Слуцк. Таксама ва ўжо былога дэпутата былі і іншыя ўзнагароды, якія яму не належалі. Аказалася, што Андрэй Смірноў не быў і афіцэрам, ён праходзіў тэрміновую службу на Далёкім Усходзе.
Паводле некаторых звестак, Смірноў — ураджэнец Беларусі. Ён толькі ў 2002 годзе перавёз у Калінінград сваіх бацькоў.