У расійскім Чалябінску вецер знёс альтанку разам з чалавекам (відэа)

Моцны парыў ветру здзьмуў альтанку разам з чалавекам. Здарэнне адбылося ў расійскім Чалябінску 13 ліпеня, паведамляе newsru.com. Палёт канструкцыі, зняты камерай бяспекі, выклала на YouTube мясцовая кампанія па пастаўцы і мантажы відэаабсталявання. Пазней ролік быў выдалены, але яго копіі засталіся ў акаўнтах мясцовых СМІ.

На роліку бачна, як у альтанку ў парку садзіцца мужчына. Парыў шквалістага ветру ўдарыў у канструкцыю, і яна перакулілася. Мужчына некалькі разоў перакуліўся разам з гэтым збудаваннем.

Мяркуючы па ўсім, ён не атрымаў сур’ёзных траўмаў. Пасля гэтых кульбітаў мужчына самастойна выбраўся з канструкцыі і кульгаючы пайшоў прэч. Невядома, ці была замацаваная альтанка.

Адметна, што ніхто з мінакоў не прыйшоў на дапамогу і нават не выявіў цікаўнасці да здарэння.